RU BE

Сахараў Сяргей Пятровіч

Сахараў Сяргей Пятровіч - беларускі публіцыст, фалькларыст, этнограф

29 верасня 1880г - 22 красавіка 1954г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Руск. Сахаров Сергей Петрович

Беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Да 1906 настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.

У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Люцинская легенда о старом замке».

У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта, тэма дысертацыі: «О Предсоборном присутствии», выдадзена ў 2-х тамах у Юр’еве ў 1910 і 1915; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце.

З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішч 3-га раёна ў Юр’еве.

У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З 27 лістапада 1917 да 1 верасня 1922 — дырэктар Люцынскай гарадской (рускай) гімназіі. З 1921 года старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 года жыў у Рызе, з 18 кастрычніка 1921 да 21 студзеня 1925 года — кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі. Пасля ліквідацыі ў 1925 годзе беларускага аддзела — дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі.

У 1932 годзе гімназія ліквідавана, Сяргей Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. У 1935—1938 гадах зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследаванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 годзе вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах. З 1 кастрычніка 1940 да сярэдзіны снежня 1941 года працаваў у вячэрняй беларускай школе ў Рызе. У 1942—1944 гадах узначальваў беларускія гімназіі ў Індры і Зілупэ.

Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і іншым. Асуджаны да 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.

Памёр і пахаваны ў Рызе.

Навуковая дзейнасць

Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, прыказкі, дзіцячы фальклор.

Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Бібліяграфія

  • Витебские торжества 26-27 октября 1911 г. по случаю закладки памятника героям Отечественной войны 1812 года и открытия Витебского отделения Московского археологического института // Полоцко-Витебская старина. Вып. 1, ч. 2. Витебск, 1911. С. 1-15.
  • Торжественное открытие и освящение памятника героям Отечественная войны в г. Витебске 6 декабря 1912 // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 359-367.
  • Константин Дмитриевич Ушинский: К 45-летию со дня смерти великого русского педагога. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 7 с.
  • Отчет по устройству Съезда начальных учителей и учительниц Юрьевского III района. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 8 с.
  • Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев: тип. К. Маттисена, 1917. — 27 с.
  • Краткая записка о существовании Люцинской гимназии за время с 1917 по 1921 г. по случаю первого выпуска учащихся. Лудза: тип. В. Суера, 1921. — 24 с.
  • Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935. — 48 с.
  • Беларускі календар на 1937 г. Daugavpils, 1936. — 64 с.
  • Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рига, 1937.
  • Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939. — 16 с.
  • Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939.
  • Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1 / С. П. Сахараў. Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums, 1940. — 160 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(