RU BE

Алесь Марціновіч

Алесь Марціновіч - беларускі літаратуразнавец, пісьменнік

18 жніўня 1946г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Казловічы

Літаратуразнавец, Пісьменнік

Руск. Мартинович Александр Андреевич

Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».

Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).

У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.

У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».

Творчасць

Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.

Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).

Вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.

Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.

Прызнанне

  • Член Саюза журналістаў Беларусі
  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1987 года)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігу эсэ і нарысаў «Зерне да зерня. Гiсторыя ў асобах. Эсэ, нарысы», апублікаваную ў 1996 годзе.
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча,
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка,
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2006, 2007),
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
  • Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.
  • Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Цяпло колішніх вогнішчаў» (2016)

Купіць кнігі

Ангел и без крыльев - ангел
Волшебный мир сказок
Успамін пра будучыню
Чудеса Дикого леса
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(