RU BE

Міхась Багун

Міхась Багун - беларускі пісьменнік, паэт

8 лістапада 1908г - 17 лютага 1938г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік, Паэт

Руск. Михась Багун

Беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага раёна. У 1931-32 працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935-36 літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва».

Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.

Творчасць

Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь» (1936), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш.

Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.

Бібліяграфія

  • Выбранае. — Мн., 1961.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(