RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 18 жніўня

Алесь Марціновіч

18 жніўня 1946г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Казловічы

Літаратуразнавец, Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей. Вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах. Склаў кнігі паэзіі «Мы і яны» і «Слова міру і праўды» і іншыя.

Чытаць далей

Ксёндзаў Аляксандр Паўлавіч

18 жніўня 1954г

Мінская вобласць, Крупскі раён, Баравыя

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых сборах.

Чытаць далей

Барысік Таццяна Іванаўна

18 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларуская пісьменніца. Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Чытаць далей

Дубар Леанід Паўлавіч

18 жніўня 1925г - 18 лютага 1978г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі жывапісец і графік. Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных», «У дарозе», «Матросы», пейзажы «Каля прычала», «Блакітнае змярканне». Аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А. Александровіча, «Мсціслаўцаў посах» Э. Ялугіна.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(