RU BE

Ксёндзаў Аляксандр Паўлавіч

Ксёндзаў Аляксандр Паўлавіч - беларускі графік, жывапісец, мастак

18 жніўня 1954г

Мінская вобласць, Крупскі раён, Баравыя

Графік, Жывапісец, Мастак

Руск. Ксендзов Александр Павлович

Беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ.

Біяграфія

1965—1972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка.

1972—1978 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі.

1980—1984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі.

З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР.

З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу.

1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь.

2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

2007 — Медаль Францыска Скарыны.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжа.

Мастацкія выставы

  • 1989 — «Сакавiцкi апошнi снег», Дом кіно, Мінск
  • 1991 — «На галерэi», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
  • 1993 — «Зямля пад белымi крыламi», галерэя «М-ART», Славенія, г. Марыбар
  • 1994 — «Вецер сямi мораў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
  • 1994 — «9 мастакоў», Славакія, г. Нітра
  • 1996 — «BelART-TRANSIT», галерэя «Сарт», ЦДМ, Масква
  • 1996 — «Майстры Беларусi», галерэя «ARKA», Літва, Вільнюс
  • 1999 — «Ню», галерэя «Schtadwerke», Германія, Мюнстэр
  • 2000 — «Выкраданне Еўропы», галерэя «Anixis», Швейцарыя
  • 2002 — «Сны Арлекіна», галерэя «Мастацтва», Беларусь, Мінск
  • 2003 — «Восень у Мінску», галерэя «Anixis», Швейцарыя
  • 2005 — «Нараджэнне Венеры», Палац мастацтва, Мінск
  • 2007 — «Рэмінісцэнцыі ХХ стагоддзя», Нацыянальная бібліятэка Літвы, Вільнюс
  • 2007 — «POST-традыцыя», Дзяржаўная філармонія, Літва, Вільнюс
  • 2010 — Персанальная выстаўка, галерэя «Nikolai», Германія, Берлін
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(