RU BE

Пятро Васючэнка

Пятро Васючэнка - беларускі драматург, літаратуразнавец, пісьменнік, эсэіст

15 лютага 1959г - 25 жніўня 2019г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Эсэіст

Руск. Васюченко Пётр Васильевич

Беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).

Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).

Прызнанне

  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010) «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»

Бібліяграфія

Выбраныя творы

  • Васючэнка, П. В. Выбраныя творы; укладанне Н. Здановіч і К. Дуброўскага; камент. Н. Здановіч; прадм. I. Бурдзялёвай. (Беларускі кнігазбор). Мн.: Беларуская навука, 2021. 508 с. ISBN 978-985-08-2750-0.

Навучальныя дапаможнікі

  • «Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння». (З Л. Баршчэўскім і М. Тычынам), 2014. ISBN 978-5-94716-255-4,
  • «Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя». (З Л. Баршчэўскім і М. Тычынам), 2015. ISBN 978-985-6992-77-6.

Манаграфіі

  • Васючэнка, П. В. Драматургія і час / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 144 с.
  • Васючэнка, П. В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: вопыт сучаснага прачытання/ П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 173 с.
  • Васючэнка, П. В. Пошукі страчанага дзяцінства: беларускія празаікі «сярэдняга пакалення» аб Вялікай Айчыннай вайне / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 80 с.
  • Васючэнка, П. В. Сучасная беларуская драматургія: дапаможнік для настаўнікаў / П. В. Васючэнка. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 158 с.
  • Васючэнка, П. В. Віктар Казько: жыцце i творчасць / П. В. Васючэнка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т.4. Кн.1: 1966—1985. — Мінск: Маст. літ., 2002. — С. 729—749.
  • Сучасная беларуская драматургія: традыцыі i наватарства / уклад. П. В. Васючэнка. — Мінск: Сэр-Вит, 2003. — 640 с.
  • Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск: МДЛУ, 2016. — 200 с.

П’есы

  • Васючэнка, П. В. Маленькі збраяносец: Зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў / П. В. Васючэнка. — Мн.: БелІПК, 1999. — 132 с.
  • Васючэнка, П. В. Паэт i дзяўчына: п’еса / П. В. Васючэнка // Полымя. — 2008. — N11. — С. 115—137.
  • Васючэнка, П. В. Пясочны гадзіннік: драма / П. В. Васючэнка // Маладосць. — 2004. — N2. — С. 74-102.

Спампаваць ці купіць кнігі

Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага
Жаласлівая каралеўна
Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі
Спампаваць: fb2
Таталітарызм. Курс лекцыяў
Спампаваць: rtf
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(