RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 15 лютага

Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч

15 лютага 1902г - 4 лютага 1961г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Касцюкоўка

Жывапісец, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец. Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску.

Чытаць далей

Пятро Васючэнка

15 лютага 1959г - 25 жніўня 2019г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Эсэіст

Беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій. Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік», «Адлюстраванне першатвора», экалагічнай казкі «Каляровая затока».

Чытаць далей

Сахута Яўген Міхайлавіч

15 лютага 1945г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вечатарова

Мастацтвазнавец, Этнолаг

Беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг. З'яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(