RU BE

Сахута Яўген Міхайлавіч

Сахута Яўген Міхайлавіч - беларускі мастацтвазнавец, этнолаг

15 лютага 1945г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вечатарова

Мастацтвазнавец, Этнолаг

Руск. Сахута Евгений Михайлович

Беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (1996), прафесар (2004). Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (з 1992). Член Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці (IOV).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 лютага 1945 года ў вёсцы Вечатарова Залужскага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, а сярэднюю — у вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1972). Пасля паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.

Да аспірантуры некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Пасля аспірантуры пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, дзе працуе ўжо больш 25 год і з'яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адначасова з 1985 па 1991 г. быў галоўным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі».

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (у аўтарскім калектыве, 1996) — за цыкл прац «Гісторыя беларускай дзяржавы».
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008) за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Працы

Яўген Сахута з'яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. З'яўляецца аўтарам артыкулаў і адказнай асобай у рэдагаванні фундаментальнай энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» (2014).

Кнігі (манаграфіі, супольныя даследаванні)

  • Сахута, Я. Старонкай роднаю / Яўген Сахута. — Мінск : Рэдакцыя газеты "Голас Радзімы", 1975. — 67 с.
  • Сахута, Я.М. Народная разьба па дрэву / Я.М. Сахута. — Мінск : Вышэйшая школа, 1978. — 92 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 1980. — 156 с.
  • Сахута, Я.М. Народнае мастацкае кавальства / Я.М. Сахута ; Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1981. — 15 с.
  • Сахута, Я.М. Беларуская народная скульптура / Я.М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1981. — 8 с.
  • Сахута, Е.М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии / Е.М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 96 с.
  • Сахута, Я.М. Беларуская народная гліняная цацка / Я.М. Сахута ; Рэспубл.навук.-метадычны цэнтр нар.творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1982. — 14 с.
  • Сахута, Е.М. Народное искусство Белоруссии : Традиции и современность / Е.М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 24 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1982. — 24 с.
  • Сахута, Я.М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я.М. Сахута. — Мінск : Нар. асвета, 1985. — 191 с.
  • Сахута, Я.М. Беларуская народная кераміка / Я.М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1987. — 111 с.
  • Сахута, Е.М. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии / Е.М. Сахута, В.А. Говор. — Минск : Наука и Техника, 1988. — 270 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацкае кавальства / Я.М. Сахута, Я.М. Цярохін ; Рэц. С.Ф.Цярохін. — Мінск : Полымя, 1990. — 190 с.
  • Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск : Беларус. навука, 1995. — Т. 1 : Прамысловыя і рамесныя заняткі. — 350 с.
  • Народныя мастацкія рамёствы Беларусі : метад. дапам. / Уклад. Я.М.Сахута. — Мінск : Беларусь, 1996. — 168 с.
  • Народныя мастацкія рамёствы Беларусі : метад. дапам. / Уклад. Я.М.Сахута. — Мінск : Беларусь, 2001. — 2-е выд. — 167 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2001. — 2-е выд., перапрац. і дап. — 107 с.
  • Сахута, Я.М. Беларуская выцінанка / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2008. — 227 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае ганчарства / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. — 220 с.
  • Сахута, Я.М. Народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 180 с.
  • Сахута, Я.М. Беларускае народнае кавальства / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 2015. — 153 с.
  • Народнае мастацтва Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Belarusian folk art = L'arte popolare in Belarus : [фотаальбом / складальнік Я.М. Сахута]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2015. — 30 с.
  • Сахута, Я.М. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі / Я.М. Сахута ; [мастак В.Г. Паўлавец]. — Мінск : Беларусь, 2013. — 255 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(