RU BE

Міхась Клімковіч

Міхась Клімковіч - беларускі драматург, пісьменнік, паэт, празаік

20 лістапада 1899г - 5 лістапада 1954г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Сялітранка

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Климкович Михась Николаевич

Беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям'і. У 1915 г. скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гг. — старшыня аргкамітэта, а ў 1934—1939 — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 г. быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла).

У 1943—1947 гг. быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым у Мінску. Літкансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954).

Член РКП(б) з 1920. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 1932—1937 гг. кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1931—1938 гг.

З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю (1927—2014) і Святлану (1935—2001).

Памёр 5 лістапада 1954 года, пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць

Друкаваўся з 1926 г.

Аўтар слоў да песні Н. Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955).

У 1946 г. у дзяржаўным выдавецтва БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 г. выдадзены Збор твораў у 2 тамах.

Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы (1962).

Творы

  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п'есы: «Кацярына Жарнасек» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы), «Адплата», «Уся ўлада Саветам»
  • Драматычная трылогія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
  • П'еса «Адплата»
  • Лібрэта да опер і балетаў: «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары», аднаактовак «На віленскім шляху», «На скрыжаванні дарог, «Маленькая хмарка»
  • Пераклады на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх аўтараў і інш.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(