RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 20 лістапада

Міхась Клімковіч

20 лістапада 1899г - 5 лістапада 1954г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Сялітранка

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы». Выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі». Даследаваў беларускую літаратуру.

Чытаць далей

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна

20 лістапада 1948г - 25 лістапада 1988г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Рудка

Паэт

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Ясельда», «На беразе пляча». Выйшаў зборнік выбраных твораў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Аўтарка літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш.

Чытаць далей

Апіёк Мікалай Апанасавіч

20 лістапада 1935г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Макараўка

Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі. Асноўныя творы: карціны «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(