RU BE

Апіёк Мікалай Апанасавіч

Апіёк Мікалай Апанасавіч - беларускі жывапісец, мастак

20 лістапада 1935г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Макараўка

Жывапісец, Мастак

Руск. Опиок Николай Афанасьевич

Беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава.

З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР.

Творчасць

Персанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі.

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.

Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін.

Сям’я

Жонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева.

Узнагароды

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
  • лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • кавалер ордэна Францыска Скарыны (2011)
  • лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2007)
  • ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2017)
  • ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёна (2018)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(