RU BE

Ціхановіч Генрых Яўгенавіч

Ціхановіч Генрых Яўгенавіч - беларускі графік, жывапісец, мастак

28 мая 1937г - 29 снежня 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Мастак

Руск. Тихонович Генрих Евгеньевич

Беларускі мастак – жывапісец, графік, майстар экслібрыса. Сын Я. Ціхановіча і Л. Галубок.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Вучыўся ў А. Малішэўскага, В. Цвіркі. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1963.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1970. У 1997—1998 выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў.

Быў зацікаўлены тэмамі гістарычнага і сацыяльнага характару, стварыў драматычны свет вобразаў, уводзіў у кампазіцыю фантастычныя пласты, ствараў метафарычную прастору, абапіраючыся на канкрэтныя падзеі: «Мірная раніца» (1965), «1905 год» (1966), «Хто з мячом да нас прыйдзе…» (1967), Аблічча вайны" (1985), «Дзяды ў Курапатах» (1992), «Не спі, Радзіма» (1998), «Толькі б не было вайны», «Памяці сына» (абодва 2000). Аўтар партрэтаў «Ля сіняй бухты. М.Багдановіч» (1985), «Францыск Скарына» (1986), «Мой дзед Галубок» (1992), «Янка Купала. Сорак першы», «А. Міцкевіч. Вязень» (абодва 1998) і інш; лірычных пейзажаў «За акном майстэрні» (1985), «Браслаўскі краявід» (1990), «Няміга сніцца мне» (1995), эпахальная карціна «Веру уваскрэснеш», «Бітва пад Воршай» і інш.; серыя акварэлей «Нарачанская сюіта» (1972—1975), «Камаз будуецца» (1974), «Азёры Карэліі» (1980), «Незабыўны Байкал» (1981); афортаў «Наваполацкі нафтаперапрацоўчы камбінат» (1975), «Метрабудаўцы Мінска» (1982—1985); экслібрысаў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі і інш. У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца да 100 твораў мастака.

Пахаваны на Паўночных могілках.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(