RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 2 студзеня

Марцуль Генадзь Сямёнавіч

2 студзеня 1937г - 14 лістапада 2008г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Лоўчыцы

Гісторык

Беларускі гісторык. Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аўтар больш як 50 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

Дзямідчык Яўген Паўлавіч

2 студзеня 1925г - 1 красавіка 2010г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Анколаг, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Аўтар больш за 380 навуковых прац, 11 патэнтаў.

Чытаць далей

Нікіценка Пётр Георгіевіч

2 студзеня 1943г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Жыгалава

Навуковец, Філосаф, Эканаміст

Беларускі эканаміст. Навуковыя працы ў галіне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.

Чытаць далей

Шарый Валерый Пятровіч

2 студзеня 1947г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Алімпійскі чэмпіён, Спартсмен, Цяжкаатлет

Беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР. Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР.

Чытаць далей

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-эксперыментатар. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму. Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(