10 студзеня 1930г - 24 снежня 2017г
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, Селівонаўка
Беларускі хімік. Доктар хімічных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў рэктарам БДУ. Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.
10 студзеня 1954г - 13 чэрвеня 2013г
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст
Беларускі кампазітар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца песні «Край мой крынічны», «Села сонца за клёнамі», «Новы год». Напісаў музыку да Гімна горада Брэста.
10 студзеня 1905г - 26 лютага 1993г
Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Лошніца
Беларускі афтальмолаг. Упершыню ў СССР ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй. Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй. Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.