RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 14 ліпеня

Алесь Астапенка

14 ліпеня 1920г - 20 ліпеня 1970г

Гомельская вобласць, Кармянскі раён, Сырская Буда

Літаратуразнавец, Паэт

Беларускі паэт, літаратуразнавец. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне», «Дзень маёй Радзімы», «Сэрца спявае». Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Перакладаў на беларускую мову творы украінскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.

Чытаць далей

Пруднікаў Павел Іванавіч

14 ліпеня 1911г - 16 сакавіка 2000г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Стары Дзедзін

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі пісьменнік. Пісаў на тэму сталінскіх рэпрэсій. Аповесці маюць аўтабіяграфічны характар. За кнігу «За калючым дротам» быў узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чытаць далей

Апанасевіч Павел Андрэевіч

14 ліпеня 1929г

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Стараселле

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы звязаны з лазернай фізікай. Унёс вялікі ўклад у распрацоўку тэорыі параметрычнага рассейвання святла (у прыватнасці, чатырохфатоннага) і звароту хвалевага фронту.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(