RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 15 чэрвеня

Мікола Гіль

15 чэрвеня 1936г - 14 сакавіка 2022г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Слабада

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Як журналіст пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса». Аўтар шэрагу кніг. Перакладаў творы літоўскіх, венгерскіх пісьменнікаў.

Чытаць далей

Бутэвіч Анатоль Іванавіч

15 чэрвеня 1948г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вязавец

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Чытаць далей

Краўцоў Віктар Канстанцінавіч

15 чэрвеня 1940г

Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, Рублёўск

Вынаходнік, Матэматык, Навуковец

Беларускі матэматык. Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(