RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 17 верасня

Уладзіслаў Сыракомля

17 верасня 1823г - 3 верасня 1862г

Мінская вобласць, Любанскі раён, Смольгава

Гісторык, Краязнаўца, Паэт

Беларускі i польскі паэт-гуманіст, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф. Дэбютаваў вершаванай гутаркай «Паштальён». Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце, стала папулярнай рускай народнай песняй («Когда я на почте служил ямщиком…»).

Чытаць далей

Максім Танк

17 верасня 1912г - 7 жніўня 1995г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Пількаўшчына

Паэт

Беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік беларускай літаратуры. Народны паэт Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы. Многія вершы былі пакладзены на музыку. Творы перакладзены на многія мовы народаў свету.

Чытаць далей

Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч

17 верасня 1907г - 25 снежня 1980г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Паэты

Беларускі паэт і перакладчык. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вачыма будучыні» (вершы і паэмы), «Крэмень аб крэмень», «Цешча» (гумарыстычныя вершы). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за зборнік вершаў і паэм «Чатыры стыхіі».

Чытаць далей

Калеснік Уладзімір Андрэевіч

17 верасня 1922г - 15 снежня 1994г

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Сіняўская Слабада

Літаратуразнаўцы, Празаікі

Беларускі літаратуразнавец і крытык. Выдаў кнігі «Час і песні», «Зорны спеў», «Максім Танк», «Лёсам пазнанае». Складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2025
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(