RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 22 сакавіка

Стары Улас

22 сакавіка 1865г - 30 верасня 1939г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Валожын

Паэт

Беларускі паэт. Дэбютаваў вершамі ў 1907 годзе ў «Нашай ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса».

Чытаць далей

Пысін Аляксей Васілевіч

22 сакавіка 1920г - 27 жніўня 1981г

Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, Высокі Борак

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Першы верш апублікаваў у 1938 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар ліра-эпічных паэм «Белы камень», «Кара», «Жураўліны бераг». Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў. Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(