23 сакавіка 1948г
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, Ліпавічы
Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік», «Дыстанцыя небяспекі», «Журавінавы востраў». З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
23 сакавіка 1899г - 4 снежня 1980г
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Жалудок
Беларуская актрыса. Народная артыстка БССР. Сярод найбольш значных роляў Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова), Купавіна («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М. Горкага). Выступала ў перыядычным друку з рэцэнзіямі на спектаклі.
23 сакавіка 1896г - 20 верасня 1974г
Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Петрыкаў
Графікі, Пейзажысты, Партрэтысты, Мастакі
Беларускі графік і педагог. Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі і гуашы. Сярод работ мастака пейзажы, партрэты, нацюрморты, тэматычныя карціны на індустрыяльную тэму, віды Віцебска, Мінска і інш.