RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 24 сакавіка

Мікола Хведаровіч

24 сакавіка 1904г - 20 жніўня 1981г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Паэт, празаік, перакладчык. Выйшлі таксама кнігі паэзіі «Рытмы», «Баявыя песні», «Вайна за мір», «Ха» (жарты, пародыі), «Усім сэрцам», «Залаты лістапад», «Перазвон бароў». Лаўрэат прэміі венгерскага агенцтва па літаратуры і мастацтву «Артысіуз».

Чытаць далей

Аракчэева Аксана Барысаўна

24 сакавіка 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Аніматар, Графік, Жывапісец, Мастак

Беларуская мастачка, педагог. Асноўныя творы: цыкл «Казкі лета», дыптых «Мой Мінск», «Гаспадыня Зіма», «Паненка Восень», трыпціх «Сланечнікі», палотны з цыклу «Нам засталася спадчына», цыкл «Мінскія вокны». Аформіла больш за 50 кніг.

Чытаць далей

Саламаха Уладзімір Пятровіч

24 сакавіка 1949г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Бераснёўка

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Сцэнарыст, Эсэіст

Беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст. Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці», «Заўтра ў дарогу», «Прывід у скураным крэсле» (аповесць), «Расступілася зямля». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(