27 студзеня 1810г - 1 студзеня 1885г
Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Ула
Мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе. У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. З’яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады.
27 студзеня 1932г - 17 сакавіка 2015г
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Бартнікі
Беларускі траўматолаг-артапед. Ім прапанаваны шматлікія метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата, накіраваныя на скарачэнне тэрмінаў лячэння хворых і зніжэнне інваліднасці. Аўтар і сааўтар больш за 250 навуковых прац.