RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 28 сакавіка

Мартысевіч Марыя Аляксандраўна

28 сакавіка 1982г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнікі, Паэты

Беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец. Артыкулы на культурніцкую тэматыку, а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах. За публіцыстыку атрымала прэміі «Вольнае слова». Рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка».

Чытаць далей

Кастусь Цвірка

28 сакавіка 1934г

Мінская вобласць, Старадарожскі раён, Зялёная Дуброва

Паэт, Фалькларыст, Этнограф, Мовазнавец

Беларускі паэт, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“». Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас», «Чарназём», «Каласы» і інш. Піша і для дзяцей.

Чытаць далей

Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч

28 сакавіка 1900г - 20 лістапада 1988г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Археолаг, Географ, Геолаг, Дэмограф, Эканаміст

Беларускі геолаг, географ, эканаміст, дэмограф, археолаг. Напісаў больш за 80 навуковых артыкулаў па палеапатамалогіі і чацвярцічнай геалогіі Беларусі і выдаў манаграфіі. Апублікаваў больш за 160 навуковых прац — у т. л. па фальклоры, дэмаграфіі.

Чытаць далей

Мархель Уладзімір Іосіфавіч

28 сакавіка 1940г - 26 жніўня 2013г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Жыгалкі

Літаратуразнаўцы, Паэты

Беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык. Выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Даследаваў беларускую літаратуру ХІХ ст., беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(