RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 28 жніўня

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

28 жніўня 1936г - 30 мая 2014г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Тродавічы

Пісьменнік, Паэт, Сцэнарыст

Беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч. Аўтар зборникаў вершаў «Дыханне», «Жніво», «Узмах крыла» і інш. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» і «Сінія арэлі». Аўтар дакументальных аповесцяў. Пісаў сцэнарыі для кароткамятражных фільмаў.

Чытаць далей

Аляксандр Аляксеевіч Грыцанаў

28 жніўня 1958г - 21 сакавіка 2011г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Рэлігіязнаўца, Сацыёлаг, Філосаф

Беларускі філосаф, сацыёлаг, гісторык, культуролаг, рэлігіязнаўца і публіцыст. З’яўляўся саставіцелем і рэдактарам 13 энцыклапедый і слоўнікаў, аўтарам і суаўтарам больш за 20 кніг і манаграфій, аўтарам больш за 2000 навуковых артыкулаў.

Чытаць далей

Александровіч Віктар Францавіч

28 жніўня 1951г

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Слабодка

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі графік і жывапісец. Працаваў пераважна ў галіне станковай графікі, пазней кніжнай. Ілюстратар твораў мастацкай літаратуры. Выканаў афармленне кніг «Вялікі лес» — трылогіі Барыса Сачанкі, «Вершы Янкі Купалы» (кніжка-мініяцюра).

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(