RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 30 красавіка

Янка Журба

30 красавіка 1881г - 7 студзеня 1964г

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, Купніна

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт. Дэбютаваў этнаграфічнымі нарысамі. Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў інстытуце, першы беларускі верш «На беразе Дзвіны». Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі», «Роднае», «Мая песня» і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» і інш.

Чытаць далей

Станюта Стэфанія Міхайлаўна

30 красавіка 1905г - 6 лістапада 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Артыст

Беларуская актрыса, легенда сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно. Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», тэлефільмах «Нас выбраў час», «Атланты і карыятыды».

Чытаць далей

Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч

30 красавіка 1932г - 26 кастрычніка 2000г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Асташкавічы

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў. Ім была распрацавана тэорыя паглынання святла і люмінесцэнцыі пры інтэнсіўным ўзбуджэнні і выяўленыя асноўныя заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках.

Чытаць далей

Цэслер Уладзімір Якаўлевіч

30 красавіка 1951г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк

Дызайнеры, Мастакі

Беларускі мастак, дызайнер. Міжнародную вядомасць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў галіне плакату — больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале. Шырока вядомы «Праект стагоддзя. 12 з XX», серыя оп-арт-абъектаў «Вектарныя тэхналогіі».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(