Ліцвінка Васіль Дзмітрыевіч
7 снежня 1941г - 12 ліпеня 2007г
Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Верхні Церабяжоў
Збіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклору, вучоны-фалькларыст. Аўтар 20 кніг і зборнікаў фальклору, больш 380 навуковых і навукова-папулярных друкаваных работ. Зрабіў каля 200 тысяч тэкставых і 50 тысяч аўдыёзапісаў фальклору.
