RU BE

Літаратуразнаўцы, якія нарадзіліся ў Гомельскай вобласці

Агіевіч Уладзімір Іванавіч

26 верасня 1910г - 2 кастрычніка 1952г

Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, Пухавічы

Літаратуразнавец, Паэт

Беларускі савецкі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык. Дэбютаваў вершамі ў 1928. Як крытык выступаў з 1941. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію.

Чытаць далей

Алесь Астапенка

14 ліпеня 1920г - 20 ліпеня 1970г

Гомельская вобласць, Кармянскі раён, Сырская Буда

Літаратуразнавец, Паэт

Беларускі паэт, літаратуразнавец. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне», «Дзень маёй Радзімы», «Сэрца спявае». Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Перакладаў на беларускую мову творы украінскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.

Чытаць далей

Навуменка Іван Якаўлевіч

16 лютага 1925г - 17 снежня 2006г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Васілевічы

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной», «Бульба», «Сорак трэці», аповесці для дзяцей. Выйшла больш за 80 выданняў мастацкай прозы.

Чытаць далей

Бязлепкіна Аксана Пятроўна

26 ліпеня 1981г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Літаратуразнаўцы, Пісьменнікі

Беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык. Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003».

Чытаць далей

Содаль Уладзімір Ільіч

13 верасня 1937г - 15 красавіка 2015г

Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, Мормаль

Краязнаўца, Літаратуразнавец

Беларускі літаратуразнавец, даследчык, краязнавец. Даследваў беларускую літаратуру і культуру ХІХ—ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Белару

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(