RU BE

Празаікі, якія нарадзіліся ў Гомельскай вобласці

Каршукоў Яўген Іванавіч

1 студзеня 1932г

Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Давыдавічы

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі пісьменнік, перакладчык. Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу», «Пісьмо жонцы». Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» і «Пасланне нашчадкам». Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў.

Чытаць далей

Казько Віктар Апанасавіч

23 красавіка 1940г

Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Калінкавічы

Пісьменнікі, Празаікі

Беларускі празаік, журналіст. Адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на іншыя мовы.

Чытаць далей

Навуменка Іван Якаўлевіч

16 лютага 1925г - 17 снежня 2006г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Васілевічы

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной», «Бульба», «Сорак трэці», аповесці для дзяцей. Выйшла больш за 80 выданняў мастацкай прозы.

Чытаць далей

Сабаленка Раман Карпавіч

2 кастрычніка 1907г - 13 мая 1975г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Сабалі

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст. Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» і «Мая эстафета». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят», «Сустрэчы», кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі».

Чытаць далей

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

17 студзеня 1964г

Гомельская вобласць, Мазырскі раён, Бярозаўка

Пісьменнікі, Празаікі

Беларускі празаік. Аўтар аповесцей «Ланцуг», «Нічые», п’есы «Жаніх па перапісцы», публіцыстычных артыкулаў і інш. Напісаў дзіцячыя і юнацкія аповесці «Шчарбаты талер», «Афганская шкатулка». Асобныя яго творы былі перакладзены на англійскую мову.

Чытаць далей

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

29 студзеня 1965г - 9 лістапада 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст. Працаваў у вострасюжэтных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Аўтар кніг прозы, п’есы «Русалка Камсамольскага возера».

Чытаць далей

Мікола Кусянкоў

11 лютага 1935г - 22 чэрвеня 2004г

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, Перарост

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі празаік. Першы верш надрукаваў у 1955 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца», «Без прывалу», «Дуброва». Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова за кнігу вершаў «Дубрава».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(