1 студзеня 1932г
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Давыдавічы
Беларускі пісьменнік, перакладчык. Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу», «Пісьмо жонцы». Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» і «Пасланне нашчадкам». Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў.
23 красавіка 1940г
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, Калінкавічы
Беларускі празаік, журналіст. Адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на іншыя мовы.