Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч
21 верасня 1953г
Магілёўская вобласць, Бялыніцкі раён, Вугольшчына
Беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці. Асноўныя творы: кампазіцыі «Бяда», «Адзінота».