RU BE

Філолагі, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Мікола Шабовіч

4 студзеня 1959г - 16 лістапада 2021г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Бадзені

Паэт, Філолаг

Беларускі паэт, паэт-перакладчык, філолаг. Ствараў вершы на беларускай мове. Аўтар паэтычных зборнікаў. На яго вершы напісана больш як 180 песень. Спрыяў развіццю маладых беларускіх паэтаў. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх паэтаў.

Чытаць далей

Мікола Шабовіч беларускі паэт, філолаг

Жылка Уладзімір Адамавіч

27 мая 1900г - 1 сакавіка 1933г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Макашы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Паэт, Філолаг

Беларускі паэт, перакладчык, крытык. Аўтар паэмы «Уяўленне», зборніка вершаў «На ростані». Публікаваў артыкулы пра месца беларускай культуры ў славянскім свеце, пра творчасць беларускіх паэтаў. Пераклаў асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча.

Чытаць далей

Жылка Уладзімір Адамавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт, філолаг

Рагойша Вячаслаў Пятровіч

5 чэрвеня 1942г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў

Літаратуразнаўцы, Навукоўцы, Філолагі

Беларускі філолаг, літаратуразнаўца. Першым дасканала даследваў рукапісы Я.Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка. Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры.

Чытаць далей

Рагойша Вячаслаў Пятровіч беларускі літаратуразнавец, навуковец, філолаг

Барташэвіч Галіна Аляксандраўна

18 чэрвеня 1932г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк

Філолаг, Фалькларыст

Беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук. Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Аўтар больш за 300 навуковых прац.

Чытаць далей

Барташэвіч Галіна Аляксандраўна беларускі філолаг, фалькларыст

Хадановіч Андрэй Валер’евіч

13 лютага 1973г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Паэт, Філолаг

Беларускі паэт, перакладчык, філолаг. Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Ягоныя вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, нямецкую, украінскую мовы. Перакладае на беларускую мову з англійскай, польскай, рускай.

Чытаць далей

Хадановіч Андрэй Валер’евіч беларускі паэт, філолаг
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(