RU BE

Скульптары, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Колчаў Яўген Аляксеевіч

13 жніўня 1959г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Скульптар

Беларускі скульптар і фатограф. Стварае станковыя скульптуры ў рэалістычным стылі, захапляецца анімалістычным жанрам. Працаваў у галіне рэстаўрацыі гістарычных помнікаў архітэктуры. Працы скульптара ўпрыгожваюць вуліцы і будынкі Мінска.

Чытаць далей

Колчаў Яўген Аляксеевіч беларускі скульптар

Гумілеўскі Сяргей Львовіч

29 сакавіка 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Скульптар

Беларускі скульптар. Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: «Галубка» (Цэнтральны батанічны сад, Мінск), кампазіцыя «Юнацтва» (Мінск). Разам з бацькам стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве і інш.

Чытаць далей

Гумілеўскі Сяргей Львовіч беларускі скульптар

Анікейчык Анатоль Аляксандравіч

11 ліпеня 1932г - 3 лютага 1989г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Скульптар

Беларускі скульптар. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне.

Чытаць далей

Анікейчык Анатоль Аляксандравіч беларускі скульптар

Фінскі Аляксандр Міхайлавіч

2 снежня 1953г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Вясёлы Гай

Скульптар

Беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы.

Чытаць далей

Фінскі Аляксандр Міхайлавіч беларускі скульптар

Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч

9 верасня 1918г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Перацяткі

Скульптар, Мастак

Беларускі скульптар. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы: «За мір», «1941 год», «Ленін-гімназіст» і інш. Сярод яго прац помнік Францыску Скарыну ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытаць далей

Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч беларускі скульптар, мастак
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(