3 снежня 1928г - 21 жніўня 2018г
Мінская вобласць, Лагойскі раён, Гайна
Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Напісаў больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, мае 47 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Абіраўся членам ЦК Чырвонага Крыжа РБ.