29 верасня 1958г
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Дзяржынск
Руск. Адам Глобус
Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.
Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).
У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары» (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).
Альбомы