RU BE

Ахрэмчык Іван Восіпавіч

Ахрэмчык Іван Восіпавіч - беларускі жывапісец, мастак

16 снежня 1903г - 9 сакавіка 1971г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Жывапісец, Мастак

Руск. Ахремчик Иван Осипович

Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964).

Біяграфія

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930), яго выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстанцін Істомін, Аляксандр Шаўчэнка. З 1931 года на педагагічнай працы: выкладаў у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1931—1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1952), Беларускім політэхнічным інстытуце (1953—1963), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963—1967) на пасадзе загадчыка кафедры жывапісу. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.

Упершыню ўдзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы у 1921 г. («Эцюд», «Аўтапартрэт»). На II Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1927 г. экспанаваліся два мужчынскіх партрэта, карціны «У чайнай», «Нацюрморт» і інш. У 1929 г., на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы, сярод іншых былі паказаны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), «Партрэт кампазітара М. Аладава» (1928), «Дзяўчынка». Амаль усе даваенныя карціны І. Ахрэмчыка не захаваліся.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г.

Творчасць

Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у выданні ЦК КПБ «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-44). Творчасці І. Ахрэмчыка, заснаванай на рэалістычных традыцыях, ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка.

Творы

Тэматычныя карціны

  • «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), першая прэмія на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы
  • «I з’езд РСДРП» (1930), дыпломная работа
  • «Торф для Асінбуда» (1931)
  • «II з’езд РСДРП» (1934), эскіз карціны
  • «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1934-1935, захоўваецца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі)
  • «Гідраторф» (1937)
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)
  • «Твар ворага» (1942)
  • «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б 3 ліпеня 1941» (1944)
  • «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958)

Партрэты

  • «Мужчына ў жоўтай кашулі» (1928, захоўваецца ў карціннай галерэі Астраханская вобл.)
  • У. Галубка (1930-я)
  • Партрэт піяніста А. Штэйна (1932)
  • Ю. Пэна (1936)
  • Партрэт студэнткі Т. (1936)
  • П. Глебкі (1943)
  • Г. Глебава (1943)
  • З. А. Васільевай (1943)
  • «Партрэт дзяўчыны» (1947)
  • У. І. Уладамірскага (1948)
  • М. І. Дзянісава (1951)
  • Е. Міровіча (1952)
  • Ф. Скарыны (1953)
  • М. Б. Осіпавай (1959)
  • М. Аладава (1961).
  • «Партрэт калгасніцы» (1961)
  • Л. П. Александроўскай (1963)
  • «За раялем» (партрэт дачкі, 1966)
  • П. С. Пестрака (1968)
  • С. Б. Баткоўскага (1971)

Пейзажы

  • «Над ракой» (1935)
  • «Сонечны дзень» (1952)
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)
  • «Бэз квітнее» (1958)
  • «Раніцай» (1963)
  • «Квітнеючая вясна» (1963)
  • «Летні пейзаж» (1965)
  • «З акна майстэрні» (1971)

Манументальны жывапіс

  • 2 пано для Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930)
  • дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве (1939)
  • пано ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы з замежнымі краінамі (1955)
  • плафон у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955, у сааўт. з Ісакам Давідовічам).

Памяць

  • Імя Ахрэмчыка прысвоена Рэспубліканскай школе-інтэрнату па музыцы і выяўленчаму мастацтву
  • У 1976 годзе ў Мінску на доме па вул. Ульянаўскай, 29, дзе мастак жыў 1945—1971 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У 2003 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай. Мастак канверта — Віктар Сташчанюк.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(