18 мая 1969г - 15 красавіка 2010г
Мінская вобласць, Салігорскі раён, Салігорск
Руск. Олег Елизаров
Беларускі мастак-авангардыст.
Скончыў 8 класаў Салігорскай сярэдняй школы і паступіў у ПТВ, дзе вучыўся на электрыка і адначасова наведваў мастацкую школу. Пасля сканчэння вучылішча працаваў у салігорскіх саляных шахтах.
Пасля няўдалай спробы паступіць у Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут, Алег Елізараў прайшоў падрыхтоўчыя курсы і ў 1990 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Ужо на першых курсах Елізараў вылучаўся добрай падрыхтоўкай, усе класічныя мастацкія заданні рабіў з выдатным майстэрствам. Малады мастак пачаў выкарыстоўваць мінімум фарбы, эксперыментаваў з дадаваннем розных матэрыялаў: крэйды, цэменту, жэлаціну, прыйшоўшы такім чынам да свайго «белага стылю».
У час напісання дыплома мастак канчаткова вызначыўся з аўтарскім почыркам. У тым самым годзе ён становіцца лаўрэатам «Арт-сесіі» (1995) у Віцебску.
Пасля абароны дыплома маладога мастака запрасілі ў Полацк. Алег Елізараў трапіў па размеркаванні на працу ў Дзіцячую мастацкую школу, дзе цалкам раскрыўся з уласнымі аўтарскім стылем і тэхнікай.
Спачатку жыў у інтэрнаце, пабудаваным для рабочых мясцовага прадпрыемства, а пазней перасяліўся ў майстэрню.
Менавіта ў полацкі перыяд канчаткова сфарміраваўся своеасаблівы стыль аўтара, у большасці работ якога асноўным кампазіцыйным элементам з’яўлялася полацкая архітэктура, белы, святочны настрой горада — калыскі беларускай дзяржаўнасці. У Полацку Елізараў заснаваў і згуртаванне маладых мастакоў «Белы Круг».
Праз пяць гадоў працы Алегу Елізараву давялося пакінуць сваю майстэрню і з'ехаць на малую радзіму, дзе ён уладкаваўся на працу ў мясцовую Мастацкую школу.
Быў аўтарам і ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў. Большасць карцін Елізарава не мае назваў і дакладнай даты напісання.
Па чутках, апошняя карціна Елізарава «Адзінокае неба» была набыта сузаснавальнікам карпарацыі «Майкрасофт» Стывам Бламерам.