14 лютага 1907г - 2 красавіка 1992г
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Выдрэя
Руск. Альсмик Пётр Иванович
Беларускі селекцыянер-бульбавод. Акадэмік АН БССР з 1966 года, з 1956 года член-карэспандэнт, а з 1979 — акадэмік УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР з 1974 года, доктар сельскагаспадарчых навук з 1954 г. Герой Сацыялістычнай Працы.
П. І. Альсмік нарадзіўся ў вёсцы Выдрэя (сучасны пасёлак Выдрэя ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Працаваў на Навазыбкаўскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі, у 1931—1941 і ў 1944—1956 гг. навуковы супрацоўнік, загадчык групай, лабараторыі, намеснік дырэктара Беларускай селекцыйнай станцыі, з 1956 г. загадчык лабараторыі селекцыі бульбы Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва.
Навуковыя даследаванні ў галіне селекцыі і насенняводства бульбы. Распрацаваў методыку селекцыі бульбы, якая дазваляе будаваць прагнозы паводзінаў новых гатункаў ў розных умовах, ствараць спрыяльныя рэжымы іх вырошчвання. Вывеў 10 высокаўраджайных гатункаў бульбы з добрымі смакавымі якасцямі і вялікім (да 26) адсоткам крухмалу: Агранамічны, Тэмп, Лошыцкі, Разварысты і іншыя.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.
Сярод апублікаваных:
Дзяржаўныя прэміі СССР 1951 і 1974 г. за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1971, 1973), Дружбы народаў, «Знак Пашаны» (1987), залатым медалём імя І. В. Мічурына (1979), 4 залатымі і 3 сярэбранымі медалямі ВДНГ, шматлікімі медалямі СССР і БССР.