RU BE

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч - беларускі лінгвіст, фалькларыст, этнограф

21 чэрвеня 1864г - 5 сакавіка 1940г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Бялевічы

Лінгвіст, Фалькларыст, Этнограф

Руск. Сержпутовский Александр Казимирович

Беларускі і савецкі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар. Аўтар 45 друкаваных навуковых прац, удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый.

Узнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»).

Біяграфія

З сям'і ляснога вартаўніка. Скончыў Вызненскае народнае вучылішча (1880), Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884), Пецярбургскі археалагічны інстытут (1904). Супрацоўнік этнаграфічнага аддзела Рускага музея (1906—1930). Правадзейны член Інстытута беларускай культуры.

Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884—1893). Праводзіў этнаграфічныя экспедыцыі, даследаваў палескую частку Беларусі па левых прытоках Прыпяці (1906). Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі; адзін з першых сярод фалькларыстаў звярнуў увагу на казачнікаў. Сваёй працай паказаў наяўнасць глыбокага філасофскага мыслення ў беларускай народнай прозе. Этнаграфічная экспедыцыя ў Пермскую губерню (верасень 1920). Этнаграфічныя паездкі па Беларусі, па Смаленскай і Пскоўскай вобласцях (1923—1927).

Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). Прапагандыст беларускай культуры, складальнік вопісаў беларускай калекцыі, адпраўленай на міжнародную выстаўку ў Ліверпулі (1939).

Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.

Асноўныя творы

  • Першая публікацыя — нарыс «Голас з глушы» у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (1891).
  • Этнаграфічны нарыс «Беларусы-палешукі» (каля 1906).
  • Зборнік «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911).
  • Рукапісны «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Зв. 6 тыс. тэкстаў.
  • «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930).
  • «Кароткі слоўнік беларускай дзіцячай мовы». Работа высока ацэнена Я. Карскім.
  • Збор песень з Горацкага, Чавускага, Мсціслаўскага, Клімавіцкага раёнаў, разам з кампазітарам Я. Прохаравым (1924). Лёс рукапісу невядомы.

Памяць

На хутары паблізу ад вёсак Пярэвалакі і Чудзін Ганцавіцкага раёна, дзе ў 1864—1885 гадах жыў А. Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталявалі памятны знак.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(