28 ліпеня 1961г - 6 красавіка 2018г
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна
Алімпійскі чэмпіён, Спартсмен, Цяжкаатлет
Руск. Курлович Александр Николаевич
Беларускі цяжкаатлет, заслужаны майстар спорту СССР (1987). Узначальваў Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Гродзенскай вобласці.
Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988 і 1992) у суперцяжкай вагавой катэгорыі, чатырохразовы чэмпіён свету (1987, 1989, 1991, 1994), двухразовы чэмпіён Еўропы (1989, 1990), пераможца Кубка свету (1994).
Устанавіў 12 сусветных рэкордаў.
Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны». Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
У 1984 годзе пасля выяўлення на канадскай мытні анабалічных стэроідаў, Аляксандр Курловіч быў пазбаўлены звання «Заслужаны майстар спорту», але пазней атрымаў яго ізноў.
У яго гонар заснаваны міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы Alexander Cup.