24 чэрвеня 1964г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Жданович Александр Викторович
Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч».
У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка». «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г. Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».
Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».