RU BE

Анатоль Казлоў

Анатоль Казлоў - беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, празаік

28 ліпеня 1962г

Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, Асінаўка

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік

Руск. Козлов Анатолий Сергеевич

Беларускі празаік, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (кіраўнік — Іван Навуменка).

У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадах — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011, з 2014).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года, з 2006 года — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць

Аўтар празаічных зборнікаў:

  • «Міражы ценяў» (1990),
  • «І тады я памёр…» (1993),
  • «Незламаная свечка» (2000),
  • «Юргон» (2006),
  • «Горад у нябёсах» (2009),
  • Той, хто абганяе сны.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.— 286 с. — ISBN 978-985-02-1601-4

Спампаваць кнігі

Вопрос и многоточие, или Голос
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(