17 красавіка 1988г
Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў
Алімпійскі чэмпіён, Спартсмен, Цяжкаатлет
Руск. Арямнов Андрей Николаевич
Беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).
Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.
У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.
У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.
У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама».