18 чэрвеня 1932г
Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк
Руск. Барташевич Галина Александровна
Беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).
У 1956 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1957—1993 гадах працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 года на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання.
Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор.
Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.
Аўтар больш за 300 навуковых прац.