27 кастрычніка 1926г - 15 сакавіка 1993г
Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Сакольшчына
Руск. Бокуть Борис Васильевич
Беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Бокуць нарадзіўся ў вёсцы Сакольшчына (Уздзенскі раён Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў членам Уздзенскай падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 далучыўся да дзеючай арміі, удзельнічаў у баях у складзе частак 2-га Беларускага фронта, быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1952. Затым быў аспірантам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1955 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. C 1955 года Бокуць працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1972 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені доктара фізіка-матэматычных навук. У 1973 ён быў запрошаны на пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта, якую займаў да 1988. Вярнуўшыся ў Мінск, да 1991 працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі крышталяоптыкі Інстытута фізікі АН Беларусі. У 1991—93 Бокуць з’яўляўся саветнікам пры дырэкцыі інстытута. У 1975—80 ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Асноўныя працы Бокуця прысвечаны пытанням электрадынамікі і крышталяоптыкі. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання, а таксама спосабы вызначэння параметраў аптычнай актыўнасці крышталёў па характарыстыках палярызацыі святла, якое прайшло праз іх або была адлюстравана. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню нелінейных уласцівасцей крышталёў. У прыватнасці, Бокуць вывучыў працэсы генерацыі гармонік (падвоеных, сумарных, рознасных частот) і вызначыў асаблівасці гэтага эфекту ў залежнасці ад аптычных уласцівасцей нелінейнага крышталя і параметраў падаючага выпраменьвання. Ім былі высветлены асноўныя характарыстыкі эфекту нелінейнай аптычнай актыўнасці і з’явы пандэраматорнага дзеянні магутнага святла на нелінейныя крышталі. У 1984 гэта дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Б. В. Бокуць — аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.
Манаграфіі
Артыкулы
У 2011 годзе ў Гомельскім універсітэце праведзена III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы ўзаемадзеяння выпраменьвання з рэчывам», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Б. В. Бокуця.