RU BE

Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч

Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч - беларускі пісьменнік, празаік

17 лютага 1928г - 30 красавіка 2014г

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, Вадзяціна

Пісьменнік, Празаік

Руск. Домашевич Владимир Максимович

Беларускі празаік, празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гадах працаваў у выдавецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе на Беларускім радыё, у 1967—1972 гадах літсупрацоўнікам часопісу «Полымя», у 1973—1977, 1978—1988 — загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1962).

Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны чацвёрты» (1983), «Першым заўсёды цяжка» (разам з У. Сазановічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.

У перыядычным друку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), аповесці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Крайняя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Маладосць», 2004), «На мяжы цярпення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Маладосць», 2007). Творы У. М. Дамашэвіча паракладзены на некалькі моў.

Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з польскай разам з Я. Міско.

Прызнанне

  • Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь (1992)
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992)

Спампаваць кнігі

Заклінаю ад кулі
Спампаваць: fb2, txt
Камень з гары
Спампаваць: fb2, txt
Студэнты апошняга курса
Спампаваць: fb2, txt
Трэці лішні
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(