RU BE

Данілаў Аляксандр Мікалаевіч

Данілаў Аляксандр Мікалаевіч - беларускі палітолаг, сацыёлаг, філосаф

14 мая 1955г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Палітолаг, Сацыёлаг, Філосаф

Руск. Данилов Александр Николаевич

Беларускі сацыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1996). Акадэмік Міжнароднай АН вышэйшай школы (1997). Доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1980). 3 1978 г. працаваў у Віцебскім абкаме, ЦК ЛКСМБ, СМ Беларусі. 3 1991 г. — галоўны спецыяліст, загадчык сектара вывучэння грамадскай думкі і прагназіравання, загадчык аналітычнага аддзела Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 1994 г. у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: загадчык сектара, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі. 3 1991 г. па сумяшчальніцтве вёў выкладчыцкую работу ў БДУ (з 2000 г. прафесар кафедры сацыялогіі). У 1995—2000 гг. быў членам Прэзідыума Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі (1997), намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (1999), прэзідэнт Беларускага грамадскага аб'яднання «Сацыялагічнае таварыства» (2000), галоўны рэдактар часопіса «Сацыялогія».

Навуковая дзейнасць

Даследуе асноўныя кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў па сацыялогіі, методыцы сацыялагічных даследаванняў, гісторыі сацыялогіі. З'яўляецца намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій.

Бібліяграфія

  • «Пераходны працэс і моладзь» (1993),
  • «Пераходнае грамадства: праблемы сістэмнай трансфармацыі» (1997, 1998),
  • «Улада і грамадства: пошук новай гармоніі» (1998),
  • «Моладзь крызісных гадоў: ілюзія і новыя спадзяванні» (1999),
  • «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000, у сааўт.),
  • «Сацыялогія ўлады: тэорыя і практыка глабалізму» 2001)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(