2 снежня 1953г
Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Вясёлы Гай
Руск. Финский Александр Михайлович
Беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера».
Скончыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку». Акрамя таго: