RU BE

Фядосік Віктар Анатолевіч

Фядосік Віктар Анатолевіч - беларускі гісторык, навуковец

9 лютага 1951г

Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, Сінкевічы

Гісторык, Навуковец

Руск. Федосик Виктор Анатольевич

Беларускі гісторык, антыкавед, медыевіст.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці). Сын беларускага фалькларыста А. С. Фядосіка.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ з 1968 па 1973 гады, з 1973 па 1976 гады — у аспірантуры. З 1976 па 1983 гады працаваў у Мінскім інстытуце культуры: у 1976—1980 гадах — выкладчыкам, а з 1980 года — дацэнтам кафедры гісторыі СССР, БССР і замежных стран. З 1983 года на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ (з 1988 года — загадчык кафедры). Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1993).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследуе праблемы гісторыі антычнага хрысціянства: узнікнення ранняй хрысціянскай царкоўнай арганізацыі ў Рымскай імперыі, станаўленне раннехрысціянскай царкоўнай ідэалогіі, імперскія ганенні на хрысціян, барацьбу ўнутры хрысціянскай абшчыны і царквы па пытанні адносін да свецкіх улад у канцы існавання адзінай імперыі; вывучае праблемы рэлігійнай ідэалогіі і рэлігійнага жыцця эпохі сярэдневякоўя. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ, энцыклапедычных даведнікаў, навукова-папулярнай літаратуры.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(