RU BE

Галаўчынер Віктар Якаўлевіч

Галаўчынер Віктар Якаўлевіч - беларускі драматург, рэжысёр

28 чэрвеня 1905г - 15 ліпеня 1961г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Рэжысёр

Руск. Головчинер Виктор Яковлевич

Беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР (1959).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1, у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР.

З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні.

З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю.

Творчасць

Як драматург і крытык

У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935), «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.

Як рэжысёр

Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс» Б. Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка» А. Гальдфадэна (1941), «Пігмаліон» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(