1959г
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск
Руск. Яшева Галина Артёмовна
Беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.
У 1981 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя бытавога абслугоўвання».
У 1987—1990 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».
У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Механізм кіравання НТП ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі (на прыкладзе прадпрыемстваў Віцебскага аблвыканкама)».
У 1997 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.
У 2004 годзе скончыла дактарантуру кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі, галінамі, комплексамі».
У 2009 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фарміраванне і рэалізацыя кластэрнага падыходу ў кіраванні канкурэнтаздольнасцю прадпрыемстваў легкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь».
У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.
З 1990 па 1995 гг. з'яўлялася асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры эканомікі, арганізацыі і планавання прадпрыемстваў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У 1995—1999 і 2004—2010 гг. з'яўлялася дацэнтам кафедры камерцыйнай дзейнасці.
З 2010 года займае пасаду загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Аўтар больш за 300 навуковых публікацый: 9 манаграфій, больш за 180 артыкулаў, у т.л. у замежных выданнях Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Займаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальнай і нацыянальнай эканомікі; даследуе механізмы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў інавацыйным развіцці эканомікі, механізмы фарміравання партнёрскіх адносін у павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, маркетынгавыя тэхналогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.
З'яўлялася майстрам спорту СССР па спартыўнай акрабатыцы, чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў у 1978 годзе, срэбраным прызёрам Беларусі сярод дарослых у 1979 годзе.