10 жніўня 1879г - 11 красавіка 1933г
Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст
Руск. Громмер Яков Пинхусович
Вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Доктар філасофскіх навук (1912). Прафесар.
Я. П. Громер нарадзіўся ў Брэст-Літоўску. Атрымаў рэлігійную адукацыю. Да 1905 года займаўся вывучэннем Талмуда. У 1905—1907 гг. працаваў у Бернскім і Марбургскім універсітэтах. У 1907—1913 гг. вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1914 годзе пад кіраўніцтва Д. Гілберта абараніў доктарскую дысертацыю. У 1915—1927 гг. працаваў у Берліне асістэнтам у Альберта Эйнштэйна, узначальваў кафедру матэматыкі ў Берлінскім універсітэце. З 1928 года па рэкамендацыі Эйнштэйна прыняты прафесарам педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адначасова з 1931 года вядучы навуковы супрацоўнік у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР.
Хварэў на акрамегалію. Памёр 11 красавіка 1933 года ў Мінску.
Я. П. Громеру належаць навуковыя працы ў галіне матэматыкі (алгебра, тэорыя трансцэндэнтных функцый), агульнай тэорыі адноснасці, рэлятывісцкай механікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). У час працы ў Берліне Я. П. Громер прымаў удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па фізіцы і матэматыцы для школ Палесціны, дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.